Іншыя падзеі
Прэзентацыяй кнігі Севярына Квяткоўскага "Каларадская пушча"

Прэзентацыяй кнігі Севярына Квяткоўскага “Каларадская пушча”

5 верасня, у Цэнтры гарадскога жыцця, адбудзецца прэзентацыяй найноўшай кнігі Севярына Квяткоўскага – “Каларадская пушча”.
Пачатак а 19.00
Гродна, вул. Кірава, 3
Уваход вольны!
——————————
“Каларадская пушча” – найноўшы сатырычны твор Севярына Квяткоўскага, моднага мінскага пісьменніка. Прычым упершыню ў беларускай літаратуры сатыра спалучаная з постапакаліпсісам.

Завязка сюжэту такая. Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і Горад-Герой.

Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварылі горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка па мянушцы Дзікун…

Аўтар спадзяецца, што рэаліі кнігі будуць зразумелыя людзям у розных краінах свету. Нават у такіх, дзе няма каларадскага жука і культу спажывання бульбы. І дзе не ведаюць, што слова «каларадскі» можа мець пераноснае значэнне.

Запрашаем 5 верасня а 19.00 у Цэнтр гарадскога жыцця. Мы ў самым цэнтры Гродна, на Кірава, 3

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: