Іншыя падзеі
Прэзентацыя зборніка "55 год у нутрыцыялогіі"

Прэзентацыя зборніка “55 год у нутрыцыялогіі”

Шаноўныя гарадзенцы і госці горада!
Маем гонар запрасіць Вас на прэзентацыю зборніка «55 год у нутрыцыялогіі» да 75-годдзя члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара, доктара біялагічных навук Андрэя Георгіевіча Майсяёнка, якая адбудзецца 7 снежня а 16-й гадзіне ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка па адрасе:
вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 51\2.
Кніга прысвечана знакамітаму беларускаму вучонаму ў галіне біяхіміі і вітаміналогіі, які стаяў ля вытокаў стварэння акадэмічнага навуковага цэнтра ў Гродна і стварыў навуковую школу біяхімікаў і нутрыцыёлагаў. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена 4 доктарскія і 20 кандыдацкіх дысертацый. Яго пяру належыць звыш 400 навуковых работ. Імя Андрэя Георгіевіча занесена ў прэстыжныя сусветныя выданні: “Хто ёсць хто ў навуковых даследаваннях і развіцці”, “Хто ёсць хто сучаснікі”.Ён атрымаў ганаровае званне Міжнароднага біяграфічнага інстытута “Чалавек года -2003”.
Але партрэт Андрэя Георгіевіча будзе не поўным, калі не сказаць пра яго захапленне краязнаўствам. Ён глыбока дасведчаны, ўлюбёны ў гісторыю Бацькаўшчыны, сваёй малой радзімы і Гродзеншчыны. Нездарма звыш дзесяці гадоў Андрэй Георгіевіч узначальваў Гродзенскую абласную краязнаўчую асацыяцыю.
У імпрэзе прымуць удзел калегі, выхаванцы,краязнаўцы, гісторыкі.

Даведкі па тэлефоне: 52-05-77

comments powered by HyperComments

Дата

07.12.2018

Час

16:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: