Іншыя падзеі
Прэзентацыя  відэарэпертажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі

Прэзентацыя відэарэпертажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі

Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць на прэзентацыю відэарэпертажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі. У цыкле з 3 праграм распавядаецца аб Капенгагенскім універсітэце – найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Дацкага Каралеўства, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе, аб агенцтве  Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу універсітэтаў, аб  умовах жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.

З беларускага боку праграму прадставяць:

Уладзімір Колас – першы прарэктар універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.

Павел Церашковіч – прарэктар па навучальнай працы  Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.

З дацкага боку ў прэзентацыі возьмуць удзел:

Карстэн Фледэліус – прафесар кафедры Кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.

Карл Эрык Фаверскаў  –   прафесар Дацкага тэхнічнага ўніверсітэта, журналіст.

Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу, 1 лістапада 2019г. у памяшканні  Цэнтра гарадскога жыцця па адрасе: Гродна, вул. Кірава, 3. Пачатак а 18:00.

Універсітэт імя Ніла Гілевіча

Таварыства беларускай мовы

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: