Дадаць навіну
Панядзелак, 20 жніўня 2018, 21:22
Усе мерапрыемствы

Прэзентацыя рамана «Мая мілая ведзьма»

12 чэрвеня (аўторак) а 19.00 у этнакраме «Цудоўня» пройдзе сустрэча з пісьменнікам, лаўрэатам сёлетняй Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў Валерыем Гапеевым. Мадэратарка — Ганна Янкута.

Валеры Гапееў - аўтар раманаў «Ведзьміна тоня», «Ноч цмока», «Праклён», «Урокі першага кахання» і інш., майстар дэтэктыўных сюжэтаў, інтрыгоўных загадак і захапляльных развязак. Прэмію Цёткі (2018) атрымаў за раман «Мая мілая ведзьма» — гісторыю некалькіх падлеткаў, што вучацца ў старэйшай школе і спрабуюць разабрацца ў саміх сабе і ў навакольным свеце. Валеры Гапееў апісвае жыццё падлеткаў: падзел класа на «эліту» і «плебс», плёткі пра настаўнікаў, любоўныя гісторыі і расчараванні - дадаючы ў штодзённае школьнае жыццё элемент чароўнага і містычнага. Ці сапраўды новенькая, што прыйшла ў клас на пачатку года, — ведзьма? Ці прарочыць лічба «9» нейкія незвычайныя наступствы яе з’яўлення?

Прэмія Цёткі ўручаецца штогод пачынаючы з 2016 г. у дзвюх намінацыях: 1) за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў і 2) за найлепшае мастацкае афармленне выдання. У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі зрабіліся: Уладзімір Арлоў (аўтар) і Павел Татарнікаў (мастак) з кнігай «Айчына. Маляўнічая гісторыя» (2017), Надзея Ясмінка (аўтарка) і Кацярына Дубовік (мастачка) з кнігай «Сем ружаў» (2016).

Калі: 12/06, 19.00

Дзе: этнакрама «Цудоўня» (Гродна, вул. Кірава, 3)

Уваход вольны! Усіх гасцей імпрэзы чакаюць падарункі ад арганізатараў Прэміі Цёткі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

12.06.2018

Час

19:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Цудоўня
вул. Кірава, 3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: