Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 08:56
Усе мерапрыемствы

Прэзентацыя «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата

Запрашаем на прэзентацыю адной з самых гучных кніг Беларусі ў 2017 годзе — «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата.
3 лютага, субота, пачатак, а 15.00
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3−5 (уваход праз арку).
----------------------------------------------------
Малады аўтар з’язджае з Мінску на радзіму продкаў у вёску Прудок на гомельскае Палессе, на мяжу з Украінай і пачынае весці дзённік…
Кніга «Радзіва «Прудок» гэта сапраўднае адкрыццё ў беларускай літаратуры. Наклад кнігі тройчы дадрукоўваўся. На беларускія маштабы гэта бестселер.

А хто такі Горват, спытаеце вы?
Андрусь Горват скончыў журфак БДУ, працаваў у Менску журналістам, а таксама дворнікам у Купалаўскім тэатры. Пазалетась ён зʼехаў у Прудок, у невялікую палескую вёску на мяжы з Украінай, дзе аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся ягоны бацька. За тым, як Горват даглядае за гаспадаркай, назірае ўся вёска, а Горват — назірае за яе жыхарамі з цікаўнасцю даследчыка. Плёнам становяцца смешныя і сумныя інтымныя тэксты, якія Андрусь публікуе ў сеціве.
#БНР100

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

03.02.2018

Час

15:00

Лэйблы

Прэзентацыя
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: