Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:56
Іншыя падзеі
Прэзентацыя новага раману Віктара Марціновіча - "НОЧ"

Дата

13.11.2018

Час

19:00

Прэзентацыя новага раману Віктара Марціновіча – “НОЧ”

16 Кастрычніка ў 19:00 ў Этнакраме “Цудоўня”, адбудзецца прэзентацыя новага раману Віктара Марціновіча – “НОЧ”.

“Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае “каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна – пра фэйкавыя навіны і “зямны блін”, але найперш – гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.

Віктар Марціновіч- беларускі пісьменнік, публіцыст, мастацтвазнаўца.
Намеснік рэдактара “Белгазеты”. Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЕГУ. Аўтар такіх твораў як: “Параноя” (2009), “Сцюдзёны вырай” (2011), “Сфагнум” (2013), “Мова” (2014), Радзіма. Марк Шагал у Віцебску (2015), “Возера радасці” (2015).

Сустрэча з пісьменнікам адбудзецца 16 кастрычніка ў 19:00 па адрасе Кірава,3 (Этнакрама Цудоўня).

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: