Іншыя падзеі
Прэзентацыя кніжнай выставы да 220-годдзя Адама Міцкевіча

Прэзентацыя кніжнай выставы да 220-годдзя Адама Міцкевіча

Прэзентацыя выставы «Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў…» да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў бібліятэцы па адрасу Пестрака,36  адбудзецца ў другі раз.

Да юбілея вядомага паэта, які святкаваўся 25 снежня 2018 года, у Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка 21 снежня адбылася першая дэманстрацыя выставы. Запрашаем цяпер на вуліцу Пестрака, 36, каб пазнаёміцца бліжэй з кнігамі з фондаў бібліятэкі, а таксама з рэдкімі выданнямі з калекцыі вядомага краязнаўцы Алеся Госцева.

Праграма прэзентацыі мае быць разнастайнай: чакаюцца выступы гісторыкаў і краязнаўцаў, відэасюжэты, музычныя і паэтычныя нумары. Чакаем аматараў літаратуры і краязнаўства ў бібліятэцы!

 

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: