Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:57
Іншыя падзеі
Прэзентацыя кнігі "Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі"

Дата

13.11.2018

Час

19:00

Прэзентацыя кнігі “Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі”

Прэзентацыя кнігі “Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі” і сустрэча з аўтаркай кнігі Аленай Струвэ. У мерапрыемстве возьме ўдзел таксама фінская журналістка Керстын Кронваль, аўтарка кнігі «Rajakansaa-Kohtaamisia ja kohtaloita Imatralta Krimille» («Людзі ля мяжы. Сустрэчы і лёсы ад Іматры да Крыму»). У Фінляндыі Керстын Кронваль лічыцца экспэртам па праблемах постсавецкіх краін.
16 кастрычніка, 19.00, Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава 3, уваход вольны.
——————————————
Гэта кніга – погляд на турму з двух бакоў кратаў. Мужчын і жанчын, сярод якіх, дарэчы, нямала гарадзенцаў. Тых, хто сядзеў і працягвае сядзець у беларускіх вязьніцах, іх родных і блізкіх, якія чакаюць асуджаных на волі, а таксама былых і цяперашніх супрацоўнікаў пэнітэнцыярнай сыстэмы. Сярод тэмаў абмеркаваньня – злачынствы і пакараньні, турэмныя жытло і праца, хваробы і сьмерці вязьняў, каханьне і сэкс за кратамі, вярбоўка агентаў, турэмная субкультура і крымінальныя таленты, турэмныя будынкі як помнікі гісторыі і архітэктуры і інш.
На старонках кнігі — дакумэнтальныя споведзі палітвязьняў і людзей з крымінальным мінулым, у якім ёсьць месца гору і радасьці, подласьці і высакародзтву, каханьню і нянавісьці, хваробам і сьмерці, палітычным і побытавым канфліктам, творчасьці і гумару.

#БНР100

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: