Іншыя падзеі
"Горад адзін, успаміны розныя". Прэзентацыя кнігі пра даўні Гродна

Прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча “Горад адзін, успаміны розныя”

16 студзеня а 19:00 сучасныя гродзенцы пачуюць пра 16 гісторый гродзенцаў-старажылаў – якім быў іх, даўні Гродна, якога мы ўжо не пабачым. Вядомы многім журналіст-раварыст Руслан Кулевіч выдаў кнігу, складзеную з успамінаў жыхароў горада, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930-40-я. Прэзентацыя кнігі, сустрэча з аўтарам і героямі адбудзецца ў “Цэнтры гарадскога жыцця” (Кірава, 3). Там жа можна будзе набыць кнігу.

Гэтае пакаленне – апошнія сведкі горада, які змяніўся назаўсёды. У кнізе змешчаныя 16 гісторый-успамінаў і больш за 30 старых фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў. На іх можна пабачыць даўнія краявіды, старую моду, гарадскую штодзённасць падчас некалькіх акупацый Гродна рознымі ўладамі.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: