Іншыя падзеі
Прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча "Гісторыі з гродзенскіх вуліц"

Прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”

У чацвер 16 студзеня ў “Цэнтры гарадскога жыцця” пройдзе прэзентацыя новай кнігі Руслана Кулевіча “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Таксама на прэзентацыі пройдзе выстава старых фотаздымкаў і сустрэча з героямі кнігі.

16 студзеня – роўна год як журналіст Hrodna.life прэзентаваў сваю першую кнігу “Горад адзін, успаміны розныя”. Зараз выходзіць другі зборнік з успамінамі старажылаў. Гісторыі для новай кнігі Руслан збіраў на працягу ўсяго 2019 года. На прэзентацыі ён пакажа старыя фатаграфіі з сямейных архіваў гродзенцаў. Чакаюцца на прэзентацыі і героі кнігі.

У кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц” увайшло амаль у два разы больш гісторый, чым у папярэднюю – усяго 27. Самы ўзроставы герой зборніка ўспамінаў – Ніна Снічыч, 1923 года нараджэння.

На прэзентацыі чакаецца сустрэча з героямі кнігі, яны падзеляцца сваімі гісторыямі з жыцця Гродна 1930-40-х гг.

Прэзентацыя пройдзе 16 студзеня ў “Цэнтры гарадскога жыцця” на Кірава, 3. Пачатак у 19:00.

Дата

16.01.2020

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: