Іншыя падзеі
Прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселькі "Дзевяць жыццяў Віта Морэ"

Прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”

18 траўня а 16:00 па адрасе вул. Кірава 3 (2-гі паверх) у Цэнтр гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”.

Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін – ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў – ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый – ад ніцшэанства да прагматызму.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага – выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *