Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 07:34
Іншыя падзеі
Прэзентацыя кнігі "Хронікі сям'і Храптовічаў- Буценевых"

Дата

06.11.2018

Час

19:00

Прэзентацыя кнігі “Хронікі сям’і Храптовічаў- Буценевых”

Міхаіл Апалінар’евіч Буценеў нарадзіўся ў 1919 годзе ў Ялце, куды бацькі яго з’ехалі з Масквы пасля рэвалюцыі. Яму не было года, калі яго сям’я з’ехала ў Аўстрыю праз Канстанцінопаль; пазней яны пераехалі ў Францыю, дзе сабраліся многія члены іх вялікай сям’і. У 1934 годзе ўсе перабраліся ў Польшчу, дзе захаваўся фамільны маёнтак Шчорсы на мяжы з Савецкім Саюзам. У Варшаве М. А. Буценеў атрымаў атэстат сталасці.

Буценевы пражылі ў Польшчы да 1939 года, пакуль вайна іх усіх не раскідала. М. А. Буценеў апынуўся ў Германіі, дзе вучыўся міжнароднай эканоміцы, і ў рэшце рэшт у 1944 годзе пераехаў у Францыю. У Парыжы працаваў у Міжнароднай арганізацыі дапамогі эмігрантам, якая і перавезла яго разам з жонкай і дзецьмі ў Амерыку, у Нью-Ёрк. Спачатку ён нядоўга працаваў на фабрыцы, аднак затым уладкаваўся ў банк, дзе спецыялізаваўся на міжнароднай эканоміцы і вандраваў па ўсёй Еўропе, Афрыцы і Блізкім Усходзе (ён размаўляў на шасці мовах).

Памёр Міхаіл Апалінар’евіч у 1992 годзе.

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: