Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 07:34
Іншыя падзеі
Прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука пра Рамана Скірмунта

Дата

06.11.2018

Час

19:00

Прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука пра Рамана Скірмунта

Сапраўды значную падзею плануем на 6 лістапада ў Цэнтры гарадскога жыцця!
Гарадзенскі гісторык, доктар навук, прафесар Алесь Смалянчук выдаў кнігу, на стварэнне якой паклаў не адно дзесяцігоддзе.
“Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю”. Кніга налічвае 700 старонак. Першая прэзентацыя кнігі ў Беларусі адбудзецца, канешне ж, у Гродне.
Запрашаем на прэзентацыю шматгадовага даследвання і сустрэчу з Алесем Смаленчуком.
6 лістапада 2018 года, аўторак.
Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава,3
—————————————————————–
Раман Скірмунт – знакавая постаць для беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Сапраўдны патрыёт нашага Краю, у 1906 годзе, калі беларускія землі былі акупаваныя Расійскай імперыяй, ён прапаноўваў стварыць Краёвую партыю, якая б мела літоўскае, беларускае і польскае аддзяленні. Быў чальцом Дзяржаўнай Думы Расіі, потым Дзяржаўнай Рады. Падчас Першай сусветнай вайны ён далучыўся да беларускага руху.

Свядома называў сябе беларусам. У 1918-м стаў прэм’ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларускі эпізод біяграфіі абрываецца Рыжскім мірам, які перакрэсліў абсалютна ўсе намаганні адстаяць БНР. Скірмунт спрабуе сарваць ратыфікацыю Рыжскага міру ў польскім Сейме, але нічога з гэтага не выйшла.

Эвалюцыю ягоных поглядаў можна прасачыць вельмі добра. У сваіх першых публікацыях ён пісаў пра “Літву і Русь”, у наступных паблікацыях пра “Літву і Беларусь”, а потым ужо фігуравала толькі Беларусь. Ён заўважыў беларускі нацыянальны рух. Ёсць звесткі, што фінансаваў “Нашу Ніву”. Адначасна ўдзельнічаў у беларускім руху і быў сябрам польскіх арганізацый – быў такім звязуючым звяном.

У 1906 годзе Раман Скірмунт у інтэрв’ю “Дзенніку Кіёўскаму” – польскай газеты радыкальнай нацыянальнай накіраванасці, на пытанне, хто ён па нацыянальнасці, адказаў: “Я беларус”. Гэта выклікала каласальнае абурэнне польскай грамадскасці – беларус знайшоўся! Польскі пан – і раптам беларус!
Рамана Скірмунта ў 1939-м забілі камуністы, якія прыйшлі з Усходу.
#БНР100

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: