Іншыя падзеі
Прэзентацыя дапаможніка па абароне моўных правоў

Прэзентацыя дапаможніка па абароне моўных правоў

Вам не хапае беларускай мовы ў краме? У адукацыі? На вуліцы? У камунікацыі з чыноўнікамі? Што рабіць, калі ў краме кажуць: “Разговарівайце са мной на челавеческом языке”, або нехта піша ў сацсетках, што беларуская мова “эта гнілой труп, который нужна закапаць паглубже”?

9 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна будзе прэзентаваны дапаможнік “Абаронім мову!”, аўтары якога сабралі ў адну кнігу ўсе парады і інструкцыі, як кожнаму з нас бараніць права на дзяржаўную мову. І таксама як абараніць сябе ад тых, хто яшчэ не ўсвядоміў, што беларуская мова ў Беларусі – дзяржаўная мова і абараняецца Законам.
Запрашаем 9 снежня на 19.00 у Цэнтр гарадскога жыцця: вул. Кірава, 3 (другі паверх)

comments powered by HyperComments

Дата

09.12.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: