Іншыя падзеі
Прэзентацыя альманаха "Гарадскія тактыкі"

Прэзентацыя альманаха “Гарадскія тактыкі”

Прэзентацыя новага нумара альманаха «Гарадскія Тактыкі», тэма якога «Гістарычны цэнтр».

Нумар, падрыхтаваны сумесна з Беларускім камітэтам ІКАМОС, прысвечаны феномену гістарычнага цэнтра і таму, як культурная спадчына функцыянуе ў гарадской прасторы. Яго матэрыялы ахопліваюць шырокі набор праблем: сацыяльная і палітычная барацьба за гістарычны цэнтр, гендэрнае вымярэнне спадчыны, функцыянаванне беларускай этнічнай спадчыны ў горадзе, канструяванне канцэпцый развіцця гістарычных тэрыторый, якасць праектавання ў цэнтры і многае іншае.

Дадзены нумар – гэта спроба сабраць пад адну вокладку матэрыялы, напісаныя ў рэчышчы critical heritage studies. Сярод аўтараў нумара: Раса Чэпайтэне, Сцяпан Стурэйка, Ігар Раханский, Іван Краўцоў, Аліна Дзеравянка, Раман Воранаў і іншыя.

Альманах «Гарадскія тактыкі» – навукова-папулярны зборнік, прысвечаны гарадскім даследаваннях. Нашы мэты – прадастаўленне шырокай аўдыторыі сучасных ведаў пра горад, разуменне яго месцы ў глабальным кантэксце з улікам мясцовых асаблівасцяў і тэндэнцый. Мы хочам зразумець і расказаць іншым пра тое, у якім горадзе мы ўсе жывем, паспрабаваць разабрацца, якім мы хочам яго бачыць у будучыні і як гэтага дасягнуць.

Прэзентацыя пройдзе па адрасу Тэльмана, 4, культурны цэнтр “Фестывальны”

 

Дата

08.02.2019

Час

18:30

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: