«Прававое забеспячэнне кіравання персаналам» Сустрэча з юрыстам Мікалаем Ватылем ў Стартап-школе

«Прававое забеспячэнне кіравання персаналам» Сустрэча з юрыстам Мікалаем Ватылем ў Стартап-школе

3 кастрычніка

Мікалай Ватыль — дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта УА ГрДУ ім. Я. Купалы, кандыдат палітычных навук. Два з паловай гады займаў пасаду намесніка начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы ў арганізацыі са штатнай колькасцю больш за 2000 работнікаў.

Пра што будзем размаўляць на сустрэчы:

— як не дапусціць памылак пры прыёме на працу;
— якімі прававымі і арганізацыйнымі механізмамі забяспечыць працоўную дысцыпліну;
— ці можна ўсталёўваць татальны кантроль над працаўніком;
— як забяспечваецца камерцыйная таямніца, канфідэнцыяльнасць службовай інфармацыі;
— ці можна рэгламентаваць паводзіны работніка па-за працай (у сацыяльных сетках, у публічнай прасторы);
— мае патрэбу карпаратыўная культура ў фармалізацыі;
— за што можна прыцягнуць работніка да матэрыяльнай адказнасці;
— як вырашыць працоўную спрэчку;
— звальненне без негатыўных прававых наступстваў.

Таксама ў праграме наш пастаянны блок «пытанне-адказ», шмат нэтворкінгу, нефармальная камунікацыя, прыязная абстаноўка і смачная кава-паўза.

Для ўдзелу рэгіструйцеся на сайце Стартап-школы Гродна.
Калі? — 3 кастрычніка.
Дзе? — вул. Гаспадарчая, 21 а, 3 паверх, 301 каб. Тэхнапарку.
У колькі - пачатак рэгістрацыі а 18.00.
Кошт — БЯСПЛАТНА

Усе заняткі Стартап-школы Гродна праводзяцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і ў партнёрстве з Навукова-тэхналагічным паркам (Тэхнапарк).

Ёсць пытанні? Тэлефануйце! 80 445 926 221, 62 16 30.
пішыце grodno@sibs.by

Дата

03.10.2019

Час

18:00