Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 15:03
Усе мерапрыемствы

“Прастрэлены талер”. Прэзентацыя трэцяй кнігі прыгодніцкага раману

"Прастрэлены талер". Прэзентацыя трэцяй кнігі прыгодніцкага раману

Запрашаем у Цэнтр гарадскога жыцця на прэзентацыю трэцяй кнігі прыгодніцкага раману «Прастрэлены талер», прысвечанай ідэі вяртання беларускай шляхты ў чытацкі свет.

Раман ахоплівае падзеі ў Рэчы Паспалітай ад смерці караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ў 1696 г. да трагічнай братазабойчай бітвы дзвюх палітычных груповак шляхты Вялікага Княства Літоўскага пад Алькенікамі ў лістападзе 1700 г.
Нягледзячы на здавалася б кароткі прамежак часу, Аркадзю Ліцьвіну (Аркадзю Жукоўскаму) удалося паказаць, наколькі насычаным быў той перыяд, які шмат у чым прадвызначыў трагічныя наступствы будучай Паўночнай вайны.

Прэзентацыя пачнецца а 19.00 у чацвер 11 кастрычніка.
Гродна, вул. Кірава, 3.

comments powered by HyperComments

Дата

11.10.2018

Час

19:00

Лэйблы

Прэзентацыя
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Кірава, 3, (уваход з падворку)

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: