Іншыя падзеі
Праект "Тэрыторыя харэаграфаў" са спектаклем "Тотал" Паўла Саковіча з Польшчы

Праект “Тэрыторыя харэаграфаў” са спектаклем “Тотал” Паўла Саковіча з Польшчы

У  рамках праекта адбудзецца  паказ трох спектакляў і два майстар-класы ад польскіх артыстаў і харэографаў.
Праект “Тэрыторыя харэаграфіі” з’яўляецца часткай каардынаванай Інстытутам Адама Міцкевіча міжнароднай культурнай праграмы ПОЛЬШЧА 100, якая ажыццяўляецца ў рамках шматгадовай праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ 2017-2021.
Фінансавую падтрымку праекта прадастаўляе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ.

Першы спектакль праекта – Тотал Паўла Саковіча ў Гродне!
Cпектакль / харэаграфія Паўла Саковіча – гэта роздум аб танцавальным майстэрстве як аб адмысловым тыпе рэфлексіі, які можа быць заснаваны на вопыце, але ўсё ж не абавязкова эмпірычна доказаным.
Мэта такіх разважанняў – стварыць ідэальны вобраз танцавальнага майстэрства, грунтуючыся на зменах, якія адбываюцца сёння ў эканоміцы, палітыцы, гуманістыкі.

Харэаграфія, тэкст і выкананне: Павел Саковіч
Мастацкі коўчынг: Далія Ачын Терландэр
Тэхнічная падтрымка і асвятленне: Лукаш Кендзерскі
Прадзюсаванне: фонд Art Stations і Гражына Кульчык (пастаноўка ў рамках праграмы рэзідэнцыі Solo Projekt Plus 2015 Art Stations Foundations)

Павел Саковіч – харэограф і танцор. Скончыў Варшаўскі універсітэт са ступенню ў галіне паліталогіі, а таксама Лонданскую школу сучаснага танца са ступенню магістра ў галіне перформансу і харэаграфіі. Сярод яго апошніх прац – Bernhard, TOTAL і Jumpcore. Павел супрацоўнічаў з харэографамі і візуальнымі мастакамі, працаваў харэографам у шэрагу тэатральных пастановак. Атрымаў ганаровае згадка на 22-м Нацыянальным конкурсе польскай тэатральнай пастаноўкі, стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы і праграмы danceWEB 2017. атрымаў намінацыю прэміі Paszporty Polityki-2016 у катэгорыі «Тэатр».

ДАТА: 15 верасня
МЕСЦА: DOM46
АДРАС: Гродна, вул. Лялевель, 46 (чорны зала, цокальны паверх)
БІЛЕТ: 10 BYN
КАНТАКТ: +375295800882

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: