Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 01:03
Усе мерапрыемствы

«Прачытаў сам — падары іншаму»

14 лютага, у Міжнародны дзень кнігадарэння, гарадскія бібліятэкі ў другі раз правядуць акцыю «Прачытаў сам — падары іншаму».

У Дзень закаханых, які таксама адзначаецца ў гэты дзень, можна смела прадэманстраваць сваю любоў да кнігі і друкаванага слова!
Дарыць у гэты дзень кнігі дзяцям, тым самым шчыра і красамоўна выказваючы ім сваю любоў - мэта акцыі.

Мы запрашаем дзяцей і дарослых дарыць кнігі адзін аднаму, сябрам і родным, прыносіць кнігі ў бібліятэкі для тых, хто мае ў іх асаблівую патрэбу. Удзельнікам можа стаць кожны! Сёлета акцыя ў Гродне пройдзе сумесна з Сацыяльна-дабрачыннай установай «ЦЕНТР ПОРА» у падтрымку пацыентаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі
У Гродне можна прынесці добрую дзіцячую кнігу ў любую гарадскую бібліятэку.

Спіс адрасоў бібліятэк, якія ўдзельнічаюць у акцыі:

• Дзіцячая бібліятэка № 5: вул. Пушкіна, 30, тэл. 41−74−43
• Дзіцячая бібліятэка № 6: пр. Касманаўтаў, 4а, тэл. 71−62−01
• Дзіцячая бібліятэка № 7: вул. Камарова, 5, тэл. 43−35−42
• Дзіцячая бібліятэка № 8: БЛК, 43, тэл. 41−22−26
• Аддзел абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской Цэнтральнай бібліятэкі імя. А. Макаёнка: вул. Цітова, 12, тэл. 52−04−17
• Бібліятэка № 1: вул. Даватара, 21, тэл. 43−25−16
• Бібліятэка № 2: вул. Белуша, 37, тэл. 75−58−27
• Бібліятэка № 3: вул. Чайкінай, 49, тэл. 53−17−65
• Бібліятэка № 4: вул. Дамброўскага, 55, тэл. 43−21−89
• Бібліятэка № 9: вул. Врублеўскага, 33, тэл. 48−08−92
• Бібліятэка № 10: вул. Пестрака, 36 тэл. 33−39−23

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

14.02.2018

Час

10:00 - 19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: