Іншыя падзеі
«Прачытаў сам - падары другому». Акцыя да дня дарэння кніг

«Прачытаў сам – падары другому». Акцыя да дня дарэння кніг

Ну што, Гродна? Зможам зрабіць усе разам добрую справу?

14 лютага, калі ўсе будуць дарыць адзін аднаму валянцінкі, падорым цеплыню сваіх сэрцаў, любоў і … кнігі тым, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу! У трэці раз гродзенскія гарадскія бібліятэкі правядуць акцыю ў Дзень дарэння кніг  «Прачытаў сам – падары другому».

Падрабязнасці акцыі і адрасы, па якіх можна будзе пакінуць кнігі ўжо з 1 лютага – хутка. А таксама праграма дня з анонсамі  мерапрыемстваў! Мы запрашаем дзяцей і дарослых дарыць кнігі адзін аднаму, сябрам і родным, прыносіць кнігі ў бібліятэкі.

У гэтым годзе акцыя ў Гродне пройдзе ў падтрымку пацыентаў Гродзенскай абласной дзіцячай бальніцы. Удзельнікам можа стаць кожны!

Дата

14.02.2019

Час

Цэлы дзень

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: