Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 04:15
Усе мерапрыемствы

Персанальная выстава Аляксея Богустава

Персанальная выстава Аляксея Паўлавіча Богустава прысвечана 75-гадоваму юбілею і 60-годдзю працоўнай і творчай дзейнасці.
Аляксей Богустаў вядомы ў нашай краіне як аўтарытэтны мастак-педагог, які спецыялізуецца ў выкладанні цыкла мастацкіх дысцыплін на ўсіх ступенях мастацкай адукацыі. Прафесар А.П. Богустаў з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і навукова-метадычных прац у вобласці мастацкай педагогікі і методыкі выкладання выяўленчага мастацтва. Вялікі досвед практычнай працы з навучэнцамі і студэнтамі, сталая цікавасць да тэарэтычных даследаванняў дазволіла яму заявіць пра сябе як пра аднаго з вядучых мастакоў-педагогаў Беларусі.

Нарадзіўся Аляксей Паўлавіч 4 мая 1943 года на Яраслаўшчыне ў Расіі. У 1977 годзе скончыў Рыжскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1978 годзе пераехаў у Беларусь. З 1990 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў.
За гады творчасці Аляксеем Паўлавічам створана больш за 200 жывапісных і графічных прац. Ён працуе ў розных тэхніках: алейным, акварэльным, тэмперным жывапісе — і ў розных жанрах: пейзажы, нацюрморце, тэматычнай карціне. Мастаком праведзена больш за 35 персанальных выстаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, а таксама ў краінах Прыбалтыкі.

Прыярытэтным жанрам на працягу ўсёй творчасці мастака з’яўляецца пейзаж. З дапамогай разнастайных тэхнік выканання аўтар вядзе шчыры дыялог з прыродай, з асаблівым хваляваннем і захапленнем перадае шматаблічнасць зямнога ландшафту. Тэма духоўнасці як галоўнай каштоўнасці чалавецтва знаходзіць сваё ўвасабленне ў архітэктурных краявідах з выявамі храмаў. Творчая спадчына Аляксея Богустава, як летапіс, як маляўнічая аповесць даўжынёю ў жыццё, паведамляе гледачу пра дарагія і блізкія сэрцу куткі прыроды, распавядае пра галоўнае, пра хвалюючае…
Дата пачатку: 2018−05−05 10:00
Дата канца: 2018−05−05 18:00
Арганізатар: 74−32−94
Дадаткова: Выстаўка працуе штодзённа, акрамя панядзелка. Каса працуе да 17:30.
Кошт білетаў:
для школьнікаў -- 1 рубль 00 капеек.
для студэнтаў і пенсіянераў — 1 рубль 20 капеек.
для астатніх наведвальнікаў — 1 рубль 50 капеек.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

05.05.2018 - 29.05.2018

Час

10:00 - 18:00

Месца правядзення

Новы замак
вул. Замкавая, 20

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: