Іншыя падзеі
“ПАЎЛIНКА” Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

“ПАЎЛIНКА” Гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Янка Купала  сцэны са шляхоцкага жыцця
Рэжысёр – Леў Літвінаў
Мастак – Барыс Малкін
Кампазітар – Яўген Цікоцкі

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра
імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна.
Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю
гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў
сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны.
Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых
народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і
танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і
выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля
ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў
краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага
майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім
тэатры штогод адкрываецца новы сезон!
Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе
жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі
Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і
сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў
пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва
Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр
знаходзіўся ў эвакуацыі.

26 кастрычніка на сцэне Драмтэатра

Кошт квіткоў: 31 – 35 р.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: