Іншыя падзеі
Palina з прэзентацыяй альбома "Сумныя песьні"

Palina з прэзентацыяй альбома “Сумныя песьні”

Palinа – індзі-поп спявачка і аўтарка з Мінска. Шмат гадоў яе праект зваўся Рэспубліка Паліна. У 2018 яна змяніла імя на Palina, стала фіналісткай ўкраінскага шоу “Х-фактар. 9 сезон», а сёлета  вясной  выпусціла свой другі альбом у электронным гучанні «Сумныя песьні». Музыка Паліны пагружае ў асаблівую прастору перажыванняў і эмоцый, чапляе і прымушае ўдзельнічаць у кожнай гісторыі, яна як паўночнае мора, што адначасова далікатнае і калючае ад халоднага ветру і пяску. Сёння песні спявачкі поўныя меланхоліяй, аднак музычнае суправаджэнне змяніла жанравы вектар у бок фолктронікі.

Калі: 9 лістапада, 19:00
Дзе: Свабодная студыя, вул. Маставая, 31
Квіткі: https://bezkassira.by/palina-7343/ і ў самой студыі
Інфа: 8 (029) 533-34-89
Арганізатар: 8 (029) 533-34-89

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: