Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:21
Усе мерапрыемствы

Опера ў кіно. У «Чырвонай зорцы» пакажуць «Турандот» Франка Дзэфірэлі

25 ліпеня аматары тэатра могуць наведаць оперу «Турандот» ў гродзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка»! Рэжысёр Франка Дзэфіреллі здолеў увасобіць у пастаноўцы ідэю Пучыні, які злучыў традыцыю італьянскай меладрамы і ўсходні каларыт. Паказ пройдзе ў рамках праекта TheatreHD ў Беларусі.
«Турандот» — амерыканская опера ў трох дзеяннях, створаная рэжысёрам Франка Дзэфірэлі, двойчы намінаванага на прэмію «Оскар». У 2003 годзе ён быў узнагароджаны залатым медалём «За ўклад у развіццё культуры і мастацтва».
Манументальная і асляпляльна дэкаратыўная рэжысёрская манера Франка Дзеффіреллі незвычайна падыходзіць менавіта да «Турандот», дзе ўсё заклікана душыць пачуцці герояў імперскай веліччу. Ніна Стэме ў галоўнай ролі дэманструе стаць фігуры і сталь у голасе; лірычнае сапрана Аніты Харціг ідэальна адпавядае пяшчоце закаханай Лю.
Турандот смела можна назваць самай вядомай кітайскай прынцэсай: Карла Гоцы ў тэатры драматычным, а затым Джакама Пучыні у тэатры музычным стварылі ёй сусветную славу. Халодная і непрыступная аматарка інтэлектуальных загадак, мужаненавісніца, у адно імгненне пераўвасабляецца пацалункам прынца. Опера засталася незавершанай: смерць абарвала працу кампазітара над «Турандот» ў 1924 годзе.
Праект TheatreHD стартаваў у Мінску ў кастрычніку 2015 года, а неўзабаве з’явіўся і ў рэгіянальных кінатэатрах, у тым ліку і ў Гродне. TheatreHD — гэта трансляцыі на экранах кінатэатраў лепшых пастановак з самых вядомых тэатраў свету: Каралеўскага Нацыянальнага тэатра (Лондан), Шэкспіраўскага тэатра «Глобус» (Лондан), Метрапалітэн Оперы (Нью-Ёрк), Вялікага тэатра (Масква) і інш. Трансляцыі спектакляў на кінаэкране — гэта новы фармат для Беларусі, але распаўсюджаная практыка ў Еўропе і свеце. TheatreHD — праект, які аб’ядноўвае больш за 35 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, а зараз і Беларусі. У рамках гэтага праекта на экранах кінатэатраў дэманструюцца тэатральныя, оперныя і балетныя пастаноўкі самых вядомых сцэн свету. Гэта магчымасць убачыць культавых выканаўцаў сучаснасці ў рэжыме рэальнага часу на вялікім экране, пабываць на спектаклях, пра якія кажа ўвесь свет.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

25.07.2018

Час

19:00

Месца правядзення

Кінатэатр "Чырвоная зорка"
вул. Сацыялістычная, 4

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: