Дадаць навіну
Панядзелак, 28 мая 2018, 14:01
Усе мерапрыемствы

Open IT

Ты спецыяліст-пачатковец і пакуль не ведаеш, у якой вобласці IT прымяніць свае веды? А можа быць, ты пакуль не звязаны з высокімі тэхналогіямі, але заўсёды хацеў? Вось твой рэальны шанец стаць часткай IT-супольнасці, пагутарыць з цікавымі людзьмі і даведацца больш пра апошнія тэндэнцыі ў свеце IT!

OPEN IT — гэта першая штогадовая рэгіянальная канферэнцыя для айцішнікаў-пачаткоўцаў
Упершыню ў Гродне!

На канферэнцыі будуць закрануты наступныя тэмы:
-Фактары паспяховага ўваходу ў IT-прафесію;
-Карьера ў IT-сферы;
-Гісторыя поспеху супрацоўнікаў без IT-адукацыі;
-Бизнес-аналіз;
-Разработка ПА;
-Теставанне: Аўтаматызаванае і мануальнае;

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце жывых зносін са спецыялістамі ў сферы камп’ютэрных тэхналогій і прасунутымі спікерамі. Арганізатары канферэнцыі: Парк высокіх тэхналогій і Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій. Партнёры — буйныя кампаніі Беларусі, якія маюць шматгадовы досвед працы ў сферы IT: EPAM, IntexSoft, Itransition, SENLA, Instinctools.

Дата і час: 21 красавіка, з 10:00 да 16:00
Месца: г. Гродна, вул. Горкага 1/3.
Мерапрыемства бясплатнае, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна на сайце www.openit.by

Прыходзь і знайдзі сваё пакліканне ў галіне інфармацыйных тэхналогій!
OPEN IT — твой старт у IT!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

21.04.2018

Час

10:00 - 16:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: