Іншыя падзеі
Окей, Google, што такое лічбавае права?

Окей, Google, што такое лічбавае права?

Жыццё ўсё больш пераходзіць у online. Мы карыстаемся смартфонамі і дадаткамі,  штосекундна фіксучы, дзе мы знаходзімся. Нашу пошту чытаюць і аналізуюць маркетынгавыя праграмы. Сацсеткі ведаюць пра нас і нашы паводзіны больш, чым блізкія. І ўсё гэта адбываецца з нашай згоды.

Развіццё тэхналогій ўплывае не толькі на хуткасць нашага жыцця, але і на адносіны паміж людзьмі. Праца ў анлайне, дружба ў сацсетках, электронныя грошы, кіберзлачынствы – усё гэта цяпер часам значна больш рэальна, чым у нашым жыцці па-за Інтэрнэтам.

Для жыцця ў Інтэрнэце трэба прыдумляць новыя правілы. Пры гэтым нашы правы і свабоды становяцца ўсё больш уразлівымі, а старыя механізмы абароны не заўсёды працуюць у лічбавым асяроддзі. Нашы эксперты па лічбавым праве Aliaxej Kazliuk і Andrew Sushko раскажуць вам не толькі пра пагрозы, але і падзеляцца думкамі пра тое, як захаваць свае правы і застацца чалавекам у новай лічбавай рэальнасці.

Мы чакаем вас, калі вы звязаныя з IT і хочаце больш разабрацца, як ваша праца мяняе супольнасць. Ці вы, наадварот, нічога не разумееце ў тэхналогіях і не можаце спакойна спаць, думаючы пра патэнцыйную кібератаку на ваша любімае кафэ (кінатэатр, бальніцу, АЭС). Мы чакаем вас, калі вы звязаныя з грамадзянскай супольнасцю, журналістыкай, экалогіяй, бізнэсам, дзяржаўнай службай, вы любіце коцікаў або проста вы хочаце даведацца нешта новае пра правы чалавека.

Мы пагаворым з вамі пра:

📌 тое, што такое лічбавыя правы чалавека і чаму гэта на самай справе важна;
📌 пра баланс свабоды і бяспекі ў Інтэрнэце: блакаванні, сачэнні, цэнзура і ананімнасць;
📌 аб тым, ці магчыма прыватнасць ў сетцы, і навошта нам ананімнасць, нават калі «мы ж нічога дрэннага не робім»;
📌 аб «Лічбавай дзяржаве» – як мы можам кантраляваць урад і ўплываць на яго рашэнні.

Месца правядзення: Цэнтр гарадзкога жыцця, г. Гродна, вул. Кірава, 3

Удзел бясплатны, неабходна зарэгістравацца. 

 

comments powered by HyperComments

Дата

08.12.2018

Час

12:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: