Іншыя падзеі
Непадцэнзурная Гародня: прэзентацыя календара

Непадцэнзурная Гародня: прэзентацыя календара

Значная падзея для Гродна і ўсёй беларускай журналісцкай супольнасці!

11 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца прэзентацыя календара, прысвечанага багатай 35-гадовай гісторыі гарадзенскай незалежнай журналістыкі.

Кожны месяц 2019 года прысвечаны асобнай старонцы гісторыі свабоды слова ў Гродне, з тэкстам і архіўнымі фотаздымкамі.

Каляндар распавядае пра людзей і падзеі нашай гісторыі, якую трэба ведаць і якой варта ганарыцца!

Падчас прэзентацыі календара адбудзецца таксама падвядзенне вынікаў конкурсу HrodnaMediaRoom на лепшае асвятленне грамадскай актыўнасці ў Гродне і на Гарадзеншчыне.

Запрашаем!

Калі: 11 снежня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна (вул. Кірава, 3)
Пачатак: 19.30

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: