Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:26
Іншыя падзеі
Мова нанова адкрывае сезон "Легендамі (не)старой Гародні"

Мова нанова адкрывае сезон “Легендамі (не)старой Гародні”

Сябры,  мы адкрываем новы сезон самых модных і БЯСПЛАТНЫХ курсаў беларускай мовы “МОВА НАНОВА”!

Чакаем вас 24 верасня ў НОВЫМ месцы – “Цэнтр гарадскога жыцця” на Кірава, 3!

Будзьма вучыць беларускую мову разам, бо гэта важна, цікава і весела!

Чарговы сезон курсаў “Мова Нанова” пачнецца цікавай тэмай – “Легенды (не)старой Гародні. Наш госць – гісторык Андрэй Павач!
У праграме таксама – нясумная граматыка, інтэрактывы, падарункі, прыемная атмасфера, цёплая гарбата ды смачнае печыва!

КАНЦЭПЦЫЯ курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай.
Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык — Слоўнік, Граматыка, Цікавосткі ды г.д.

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: