Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 02:28
Усе мерапрыемствы

Мітап «Маркетынг. Усплыцце»

У Co-working Парку высокіх тэхналогій Гродне ўпершыню збяруцца прадстаўнікі вядучых онлайн СМІ для таго, каб падзяліцца сваімі паспяховымі кейсамі прасоўвання.
Мерапрыемства будзе цікава прадпрымальнікам, маркетолагам і спецыялістам па прасоўванні, якія працуюць на лакальных рынках. Мы збіраемся, каб атрымаць адказ на галоўнае пытанне — дзе размясціць рэкламу ў Гродне, каб атрымаць рэальных кліентаў.
Кожнаму прадстаўніку будзе выдзелена 7 хвілін на прэзентацыю свайго СМІ, яго аўдыторыі і магчымасцяў і 3 хвіліны адказаў на пытанні.
За 90 хвілін і ў адным месцы вы зможаце вырашыць для сябе:
• Якое СМІ выбраць для вашай аўдыторыі і вашага бізнесу.
• Якія рэкламныя месцы больш эфектыўна і колькі гэта каштуе.
• Які працэнт жыхароў Гродна можна ахапіць онлайн рэкламай.
• На што лепш зрабіць акцэнт у вашай рэкламе.
• Ці варта і далей выдзяляць увесь бюджэт толькі на кантэкстную рэкламу і рэкламу ў сацсетках.
26 чэрвеня, 19:00,
Гродна вул. Горкага, 1/3 (Co-working ПВТ)
Бясплатна толькі па папярэдняй рэгістрацыі m1p.co/
Зарэгіструйцеся зараз! Колькасць месцаў абмежавана
Вядучы мітапа — выкладчык Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій Назар Шэгда.
Памятаеце, калі вы не прасоўваеце свой бізнэс — гэта не значыць, што гэтага не робяць вашы канкурэнты. І ім для гэтага не абавязкова адкрываць офіс у Гродне ці нават жыць у Беларусі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

26.06.2018

Час

19:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Гродзенскі філіал Парка высокіх тэхналогій
Горкага, 1/3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: