Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:17
Усе мерапрыемствы

MindMap — свабода ў думках, яснасць у справах

Майстар-клас пра тое, як упарадкаваць свае думкі, навучыцца планаваць і нічога не забываць у гэтым жыцці. Даклад будзе карысны ўсім людзям без выключэння. Спікер: Юрый Кая

Ад спікера:
“Прывітанне, Сябры. Мяне клічуць Юра і я задалбаўся!
Задалбаўся паўгода таму ад колькасці спраў. Я іх трымаў у галаве, вёў у CRM, запісваў у Evernote, пазначаў у iPhone, захоўваў у календары.

Годы 2 таму адмовіўся ад паперы – як сродку запісу думак, ідэй, напамінкаў і іншай “важнай” інфармацыі. Тады на дапамогу прыходзілі кампутарныя праграмы і онлайн сэрвісы. Аднак спакою не было. Рэдка, але я забываў важныя рэчы. Людзі крыўдзіліся …

Ведаю, што мозг запомніць на парадкі больш інфармацыі. Але адна праблема – успомніць пра што яшчэ ўчора мозг думаў на ўсю катушку. Я хутка загараюся ідэяй. Таксама хутка астываю. Таму аддаю перавагу спосабу “пераспаць з думкамі”. Раніца пакажа, наколькі ідэя шыкоўная …

Спакой. Ён такое. Цяжка знайсці і лёгка страціць. Я свой знайшоў – MindMap. Ці па па-нашаму – інтэлектуальныя карты. Я іх называю: “Карты думак”. Дзякуй кажу Тоні Бьюзену. Ён прыдумаў карты памяці ў канцы 1960-х гадоў. Упершыню з картамі, азнаёміўся гадоў 6 таму. Таксама рэкамендуюць іх  бізнес-дзеяч Міхаіл Фрыдман ў сваёй кнізе і іншыя. ”

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

04.12.2017

Час

19:00 - 21:00

Лэйблы

Лекцыя

Месца правядзення

Гродзенскі філіал Парка высокіх тэхналогій
Горкага, 1/3
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: