Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 14:59
Усе мерапрыемствы

Майстар-клас «Як мы злілі наш бюджэт на маркетынг і чым вам гэта можа быць карысна»

Майстар-клас «Як мы злілі наш бюджэт на маркетынг і чым вам гэта можа быць карысна»

Стартап-школа Гродне працягвае актыўную працу і ўжо 4 кастрычніка Ганна Агароднікава – намеснік дырэктара, маркетынгавы аналітык, са-заснавальнік інтэрнэт-сэрвісу па адсочванні эфектыўнасці рэкламы Call tracking.by, правядзе бясплатныя заняткі. Тэма сустрэчы: «Як мы злілі наш бюджэт на маркетынг і чым вам гэта можа быць карысна»

Мы пагаворым з Ганнай на тэмы:
– Ёсць ідэя – як яе пратэставаць з дапамогай маркетынгавых інструментаў?
– Стартап: дзе ўзяць грошы на рэкламу і як атрымаць першых кліентаў;
– З якімі маркетынг-факапами сустрэча непазбежна;
– Сумныя гісторыі: як не варта зліваць бюджэт на маркетынг.

Месца сустрэчы: вул. Горкага, 1/3 каворкінг-цэнтр ПВТ.
Пачатак заняткаў а 18:00.
Калі ласка, не забудзьцеся зарэгістравацца на сайце для бясплатнага ўдзелу!

comments powered by HyperComments

Дата

04.10.2018

Час

18:00

Лэйблы

Майстар-клас

Месца

Гродзенскі філіал Парка высокіх тэхналогій
Горкага, 1/3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: