Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:31
Іншыя падзеі
Майстар-клас па французскіх танцах у Гродна ад Фларыяна Карубі

Майстар-клас па французскіх танцах у Гродна ад Фларыяна Карубі

Майстар-клас па французскіх танцах у Гродна ад Фларыяна Карубі (Florian Karoubi)
Час: 9 кастрычніка, 19:00–21:00
Месца: “Цэнтр гарадскога жыцьця” (Горадня, вул. Кірава, 3, другі паверх)

Толькі 30 месцаў!

Фларыян Карубы https://www.facebook.com/florian.karoubi
— французскі валанцёр у Беларусі, дасьведчаны выкладчык танцаў і валанцёр Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА.
Ён часова жыве ў Менску, але ў бліжэйшыя дні вернецца на радзіму.
Дзьвюхгадзінны майстар-клас у Горадні — спроба ўскочыць у апошні вагон ды праз Фларыяна пазнаёміцца з французскімі народнымі танцамі.
Будзем вучыць традыцыйныя танцы розных рэгіёнаў Францыі.

Заняткі будуць праводзіцца на ангельскай мове з перакладам на беларускую.

Прыходзьце ў зручным адзеньні і абутку.

Завітвайце паасобку, парамі або кампаніямі.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.

Зарэгістравацца можна толькі ў Facebook на старонцы мерапрыемства — проста націсніце на “Пайду”.

P.S. Захапіце з сабой гарачую гарбату. Сагрэем восень.
#БНР100

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: