Іншыя падзеі
Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно

Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно

26 верасня ў Гродна стартуе 22-і Манхэтэнскі фестываль кароткаметражнага кіно. Гэтым разам можна убачыць цікавае кіно і аддаць свой голас гродзенскі глядач зможа ў кінатэатры «Чырвоная зорка» і кіназале Моладзевага цэнтра “Гродна”.

Кінатэатр «Чырвоная зорка» запрашае наведвальнікаў з 26 па 29 верасня і з 3 па 6 кастрычніка, а кіназала Моладзевага цэнтра “Гродна” – з 26 верасня па 2 кастрычніка.

У праграме бяруць удзел 10 кароткаметражных фільмаў з Францыі, ЗША, Канады, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Ірана і Германіі.

Пад яркім слоганам «Адзін тыдзень. Адзін свет. Адзін фестываль» больш за 100 000 гледачоў прымуць удзел у галасаванні за лепшы фільм. Беларускія гледачы ўжо ў 11-ы раз змогуць далучыцца да сусветнага глядацкага журы.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: