Дадаць навіну
Чацвер, 23 лістапада 2017, 09:51
Усе мерапрыемствы

Малюнкі, што нясуць радасць

10 лістапада ў гарадской дзіцячай бібліятэцы № 6 пройдзе прэзентацыя кнігі Святланы Лаўровай “Сабака Фрося і яе людзі”, якая недаўна  выйшла ў маскоўскім выдавецтве “Росмэн”. Ілюстрацыі да кнігі малявала наша зямлячка, Іна Папаратная.
У 2016 годзе Іна стала пераможцай міжнароднага конкурсу “Новая дзіцячая кніга” (г. Масква) у намінацыі “Новая дзіцячая ілюстрацыя”. Яе працу выбралі з тысячы іншых, прадстаўленых на конкурс. Новая кніга – прыз пераможцы конкурсу ад выдавецтва.
На мерапрыемстве дарослыя і маленькія чытачы змогуць сустрэцца з ілюстратарам кнігі. Таксама адбудзецца адкрыццё выставы работ Іны Папаратнай.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

10.11.2017

Час

11:00

Месца правядзення

Гарадская дзіцячая бібліятэка №6
пр-т Касманаўтаў, 4а
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: