Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 05:51
Усе мерапрыемствы

Малюем веды

Гродзенскі дзіцячы хоспіс сумесна з Дзіцячай паліклінікай № 2 г. Гродна 1 верасня 2017 г. праводзіць у гарадскім парку імя Жылібера імпрэзу «Малюем веды», прымеркаваную да Дня ведаў. Праводзіцца яна ў рамках гарадскіх мерапрыемстваў, пачатак запланаваны на 14.00. Акцыя «Малюем веды» праводзіцца з мэтай уцягвання жыхароў горада Гродна ў дабрачынную дзейнасць і для развіцця гуманнага стаўлення да людзей з інваліднасцю.

Праграма акцыі «Малюем веды»
1 «Роспіс машыны» Дзеці і дарослыя змогуць намаляваць усе свае мары на будучы навучальны год.


2 «Роспіс каменьчыкаў» Трохі марской тэматыкі ўнясе ў акцыю распісванне каменьчыкаў, для ўсіх жадаючых, якія змогуць стаць талісманам ў навучальным годзе для любога школьніка.

3 «Маляванне крэйдай» Маляванне крэйдай на асфальце. Усе жадаючыя могуць напісаць і намаляваць віншаванні для любога мінака ў гонар першага верасня.

4 Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал» Настольныя гульні для ўсёй сям'і.

5 «Куток лепкі і арыгамі» Для развіцця дробнай маторыкі і добрага настрою перад пачаткам навучальнага года.


6 «Дрэва жаданняў» Кожны зможа напісаць пажаданні на ўвесь навучальны год для падапечных хоспіса і іх сем’яў на аркушыках. Усе віншаванні будуць перададзеныя сем’ям, якія знаходзяцца пад апекай Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

7 Выстава «З верай ў людзей і жыцце» Да сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворваннямі і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак, «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» сумесна з «Дзіцячая паліклініка № 2 г. Гродна» правялі акцыю «З верай ў жыццё І людзей». Мэта — звярнуць увагу на праблемы ранняй дыягностыкі ракавых захворванняў і падтрымаць хворых у іх барацьбе за магчымае выздараўленне. Пад час акцыі людзі розных прафесій стваралі карціны, якія ў кампазіцыі з тэматычнымі выказваньнямі аўтараў склалі свайго роду пасыл — берагчы сваё здароўе і падтрымліваць тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і спагадзе.

8 Гульнявая пляцоўка. Кожны жадаючы можа адпачыць, утульна ўладкаваўшыся на пледзе. Для дзяцей будуць прадстаўлены розныя цацкі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

01.09.2017

Час

14:00

Месца правядзення

Парк імя Жылібера

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: