Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:11
Усе мерапрыемствы

Лёгкаатлетычны прабег «Grodno Run»

У суботу 7 кастрычніка ў Гродне на Савецкай плошчы стартуе традыцыйны лёгкаатлетычны прабег «Grodno Run»

Адкрыты чэмпіянат Гродзенскай вобласці па бегу на шашы і лёгкаатлетычны прабег па цэнтральных вуліцах «Grodno Run» традыцыйна праходзяць у гістарычным цэнтры горада. У забегах прымаюць удзел жыхары сталіцы Прынямоння, зборныя каманды ўсіх рэгіёнаў Беларусі і спартсмены замежных краін.

Акрэдытацыя і выдача стартавых пакетаў пачнецца 06 кастрычніка (пятніца) з 14.00 да 17.00 ва Ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама (вул. Ажэшкі, 19). Працягнецца на месцы старту 7 кастрычніка (субота) з 09.30 да 12.00 каля Палаца тэкстыльшчыкаў.

На дыстанцыю ў 5 км выйдуць мужчыны ў 9 і жанчыны ў 6 узроставых групах.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах неабходна зарэгістравацца на сайце www.42195.by і аплаціць стартавы ўнёсак да 04 кастрычніка 15,00 бел. рублёў, пасля 5-7 кастрычніка – 30,00 бел. рублёў.

Усім удзельнікам будуць уручаны памятныя медалі. Пераможцаў і прызёраў чакаюць дыпломы, медалі і грашовыя прызы.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

07.10.2017

Час

12:00

Месца правядзення

Савецкая плошча
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: