Іншыя падзеі
Лявон Вольскі з лепшымі песнямі ў Гродне

Лявон Вольскі з лепшымі песнямі ў Гродне

Электрычны канцэрт гурта Volski ў межах туру All inclusive адбудзецца ў Гродне 30 лістапада. Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski.

Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. – найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням. 20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны – ZET.
У 2014 годзе выданнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.

У канцэрце прагучаць найлепшыя песні гэтых чатырох праектаў.

30 лістапада, 19.00
Галактыка (Лідская, 1)

Квіткі ад 15 да 25 руб. на сайце і ў касах аператара Kvitki.by: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/rok-i-pop/volski-all-inclusive-298247/

Інфалінія: +375298797174

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: