Іншыя падзеі
Лідары думак інтэрнэту: хто яны і што могуць змяняць?

Лідары думак інтэрнэту: хто яны і што могуць змяняць?

Лічбавыя інфлюенсеры ці па-просту лідары меркаванняў Байнэту – да каго прыслухоўваюцца беларусы і чаму знайсці такога інфлюенсера ў рэгіёне – сапраўдная праблема?

Як выцягваць беларусаў з расейскай інфармацыйнай прасторы і ствараць сваіх, беларускіх герояў?

Феномен Зяленскага: як алгарытмы сацсетак спрыяюць стварэнню пэўнага вобраза і ці сапраўды ў эпоху пост-праўды рэпутацыя і факты не маюць значэння?

Што рабіць, каб сацыяльна актыўных лідараў думак станавілася больш і як з дапамогай інтэрнэту, сучасных тэхналогій можна ўплываць і змяняць рэчаіснасць?

Ці сапраўды лідары меркаванняў па ўплывовасці заменяць традыцыйныя СМІ?

Пра ўсё гэта паразмаўляем на новай сустрэчы ў HrodnaMediaRoom, на якой разам з дыскусіяй адбудзецца

– прэзентацыя вынікаў даследавання лічбавых інфлюенсэраў беларускага сэгмэнту інтэрнэту, праведзенага Digital Communication Network i EAST Center.

Даследаванне вызначыла 20 лідэраў меркаванняў, якія дэманструюць патэнцыял уплываць на прыняцьцё рашэнняў вялікіх груп людзей у Беларусі.

– прэзентацыя Digital Communication Network і яе магчымасцяў – гэта міжнародная асацыяцыя спэцыялістаў лічбавай камунікацыі, зарэгістраваная ў Эстоніі.

На сустрэчу завітае адразу некалькі экспертаў:

Андрэй Елісееў, аналітык EAST Center, які распрацаваў мэтадалёгію і з’яўляецца аўтарам даследавання лічбавых інфлюенсераў па 10 краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, у тым ліку па Беларусі.

Франак Вячорка, віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст “Радыё Свабода”

Мікалай Кванталіані, Digital Communication Network Belarus

Эдуард Пальчыс, вядомы палітычны блогер і адзін з інфлюэнсераў, прадстаўленых у даследванні.

Калі: 18 красавіка
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна (вул. Кірава, 3)
Пачатак: 19.00
Уваход вольны

Запрашаем!

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: