Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 20:39
Іншыя падзеі
Лічбавая і кампутарная бяспека:як абараніць сябе і свае дадзеныя

Лічбавая і кампутарная бяспека:як абараніць сябе і свае дадзеныя

Як абараніць свае кампутар і гаджэты, персанальныя і карпаратыўныя дадзеныя ад несанкцыянаванага доступу і кіберзлачынцаў? Як абараніць сябя і зрабіць бяспечным сваё знаходжанне і сваю камунікацыю ў Інтэрнэце?

Гэтым пытанням будзе прысвечаны трэнінг “Лічбавая і кампутарная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя”, які правядзе адзін з найлепшых экспертаў па кібер-бяспецы Мікалай Кванталіані.

Арганізатары: HrodnaMediaRoom і Цэнтр гарадскога жыцця.

Падчас трэнінгу мы разгледзім асноўныя пагрозы для працы і жыцця ў лічбавую эпоху, асноўныя правілы забеспячэння канфідэнцыйнасці інфармацыі ў інтэрнэце, навучымся спосабам абароны інфармацыі на сваіх кампутарах.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій, паўсюднае ўкараненне электронных спосабаў захоўвання і апрацоўкі дадзеных робяць наша жыццё больш простым. Але такая імклівая эвалюцыя тэхналогій пацягнула за сабой новыя праблемы, звязаныя з забеспячэннем бяспекі асабістых і карпаратыўных дадзеных. Большасць карыстальнікаў, якія працуюць з тымі ці іншымі электроннымі прыладамі, вельмі павярхоўна ўяўляюць тыя небяспекі, з якімі могуць сутыкнуцца. Асабліва востра гэта праблемы тычыцца людзей, якія працуюць з інфармацыяй і крыніцамі інфармацыі – журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў і гэтак далей.

Міжнародны і беларускі вопыт сведчыць: узлом электроннай пошты і акаўнтаў журналістаў і актывістаў у сацыяльных сетках, праслухоўванне тэлефонных размоваў і іншыя віды кіберзлачынстваў становяцца ўсё больш распаўсюджанымі ў барацьбе са свабодай слова і інфармацыі. Небяспека таксама выяўляецца ў выглядзе крадзяжоў асабістых дадзеных карыстальнікаў лічбавых тэхналогій (асабістыя дадзеныя, дакументы) і фізічнае выяўленне чалавека (геалакацыя, IP адрасы і г.д.).

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца журналісты, грамадскія актывісты, праграмісты, людзі, якія працуюць з інфармацыяй і цікавяцца сваёй бяспекай ў лічбавай прасторы.

Трэнінг адбудзецца 11 лістапада ў Гродне. Удзел – бясплатны, але неабходна зарэгістравацца: https://docs.google.com/forms/d/1qK57M2K7iHnnykmrwAD8vmSKhfZgu2W2mM4YFKTZ_Nc/edit?fbclid=IwAR3PzsqvFR-TMn6N8-RKlqYVNbJrmUB4ueEM8WUrLm9Xyt7TlqtvZIb3PPU.

Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя будзе адчыненая да 9 лістапада ўключна.

Дакладнае месца, час правядзення, а таксама праграма трэнінгу будуць дасланыя зарэгістраваным удзельнікам.

comments powered by HyperComments

Дата

11.11.2018

Час

08:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: