Іншыя падзеі
Лекцыя "Ці была Беларусь калыскай беларускага, украінскага і расійскага народаў"

Лекцыя “Ці была Беларусь калыскай беларускага, украінскага і расійскага народаў”

5 Лютага, а 19:00 на пляцоўцы Этнакрамы Цудоўня, адбудзецца гістарычная лекцыя, кандыдата гістарычных навук Генадзя Семянчука на тэму: ЦІ БЫЛА РУСЬ КАЛЫСКАЙ БЕЛАРУСКАГА, УКРАІНСКАГА І РАСІЙСКАГА НАРОДАЎ.

Галоўныя тэзы лекцыі:
1) Міфы пра адзіную “Старажытную Русь” і “Старажытнарускую народнасць”. Чаму Беларусы, Украінцы і Расейцы не паходзяць з адной калыскі “старажытнаруская народнасць” ?

2) Дзе і калі паўстала “Русь”?  Што гэта – народ, сацыяльная група, дзяржава? Што азначае паняцце “Русь” – этнічную, сацыяльную ці канфесіянальную сутнасць?

Прыходзьце 5 лютага на сустрэчу з Генадзем Семянчуком.

Генадзь Семянчук скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. ШтыхаваІнстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).

У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гродзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015.

Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6—16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна.

5 Лютага 19:00
Этнакркама «Этнакрама Цудоўня» (Кірава, 3).

Дата

05.02.2019

Час

19:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: