Іншыя падзеі
Ла скала ў гродзенскай філармоніі

Ла скала ў гродзенскай філармоніі

Сусветны цэнтр опернай культуры «Ла Скала» прывязе ў Гродна знакамітых салістаў. 16 лістапада на сцэне Гродзенскай абласной філармоніі выступяць зоркі оперы Масіміліана Пізапіа (тэнар), Марына Начкебія (сапрана), Джавані Гуальярдо (барытон).

«Ла Скала» (Teatro alla Scala) – оперны тэатр у Мілане, які заснавалі яшчэ ў 1778 годзе. Гродзенская публіка ўпершыню пачуе выканаўцаў, вядомых ва ўсім свеце сярод прыхільнікаў класічнага мастацтва. Канцэрт пройдзе ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра.

У праграме прагучаць творы, якія лічацца залатым фондам сусветнай класікі: сольныя партыі і дуэты з опер Дж.Вердзі «Травіята», «Рыгалета», «Трубадур», Ж. Бізэ “Кармэн”, Дж.Пучыні «Тоска», «Багема» , Г. Даніцэці «Любоўны напой», В.А. Моцарта «Дон Жуан», П. Чайкоўскага «Яўген Анегін», папулярныя італьянскія песні.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: