Дадаць навіну
Аўторак, 19 чэрвеня 2018, 14:13
Усе мерапрыемствы

Курс лекцый «Навука жыцця»"

У час заняткаў вы зможаце праверыць паказчыкі свайго здароўя, атрымаць карысную інфармацыю, стаць удзельнікамі навуковага даследавання.

У межах курса адбудзецца 5 сустрэч працягласцю ў 1 гадзіну.

На занятках плануюцца:

  • лекцыі па актуальнай тэматыцы для студэнтаў праграмы «Універсітэт Залатога Веку»;
  • навучанне слухачоў практычным навыкам па тэме лекцыі;
  • навукова-дыягнастычныя даследаванні ў выглядзе тэстаў, апытальнікаў, вымярэнняў і інш. з падборам рэкамендацый па паляпшэнні стану здароўя і якасці жыцця

Даты і тэмы сустрэч:

9 снежня, 12.00−13.00 Болі ў грудзях: як распазнаць які ворган баліць і што з гэтым рабіць;
14 снежня, 14.00−15.00 Востры жывот": прычыны, тактыка дзеянняў да прыезда ўрача, прафілактыка
16 снежня, 12.00−13.00 Асноўныя пабочныя дзеянні лекавых прэпаратаў, небяспекі самалячэння.

Удзел у кожнай сустрэчы будзе браць група з 20 студэнтаў УЗВ.

Увага! Можна запісвацца толькі на адну з прапанаваных вышэй сустрэч! Удзел у дадатковых сустрэчах будзе магчымы толькі ў выпадку, калі з’явяцца вольныя месцы!

Запіс на сустрэчы будзе адбывацца ў офісе 63 у працоўныя гадзіны і па тэл. 75−71−72. Таксама запісацца можна анлайн праз гэту анкету.

Мы плануем таксама на 2 семестр разам з выкладчыкамі медыцынскага ўніверсітэту цыкл адкрытых лекцый па тэме здароўя.

Сачыце за інфармацыяй на сайце і на дошках абвестак!

Курс арганізаваны ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і кафедрай прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

09.12.2017

Час

12:00 - 18:00

Лэйблы

Лекцыя

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: