Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:16
Усе мерапрыемствы

Курс лекцый “Навука дзеля жыцця”

У час заняткаў вы зможаце праверыць паказчыкі свайго здароўя, атрымаць карысную інфармацыю, стаць удзельнікамі навуковага даследавання.

У межах курса адбудзецца 5 сустрэч працягласцю ў 1 гадзіну.

На занятках плануюцца:

  • лекцыі па актуальнай тэматыцы для студэнтаў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”;
  • навучанне слухачоў практычным навыкам па тэме лекцыі;
  • навукова-дыягнастычныя даследаванні ў выглядзе тэстаў, апытальнікаў, вымярэнняў і інш. з падборам рэкамендацый па паляпшэнні стану здароўя і якасці жыцця

Даты і тэмы сустрэч:

2 снежня, 12.00-13.00 Псіхаэмацыйныя і фізіялагічныя асаблівасці людзей  сталага ўзросту;
7 снежня, 14.00-15.00 Онканасцярожанасць і раннія прыкметы онказахворванняў рознай лакалізацыі;
9 снежня, 12.00-13.00 Болі ў грудзях: як распазнаць які ворган баліць і што з гэтым рабіць;
14 снежня, 14.00-15.00  Востры жывот”: прычыны, тактыка дзеянняў да прыезда ўрача, прафілактыка
16 снежня, 12.00-13.00  Асноўныя пабочныя дзеянні лекавых прэпаратаў, небяспекі самалячэння.

Удзел у кожнай сустрэчы будзе браць група з 20 студэнтаў УЗВ.

Увага! Можна запісвацца толькі на адну з прапанаваных вышэй сустрэч! Удзел у дадатковых сустрэчах будзе магчымы толькі ў выпадку, калі з’явяцца вольныя месцы!

Запіс на сустрэчы будзе адбывацца ў офісе 63 у працоўныя гадзіны і па тэл. 75-71-72. Таксама запісацца можна анлайн праз гэту анкету.

Мы плануем таксама  на 2 семестр разам з выкладчыкамі медыцынскага ўніверсітэту цыкл адкрытых лекцый па тэме здароўя.

Сачыце за інфармацыяй на сайце і на дошках абвестак!

Курс арганізаваны  ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і кафедрай прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

07.12.2017

Час

13:00

Лэйблы

Лекцыя
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: