Іншыя падзеі
Круглы стол “Нёман у гістарычным лёсе гарадзенцаў”

Круглы стол “Нёман у гістарычным лёсе гарадзенцаў”

Шаноўныя гарадзенцы і госці горада! Маем гонар запрасіць Вас на паседжанне круглага стала “Нёман у гістарычным лёсе гарадзенцаў” у адкрытым інтэлектуальным клубе “Паходня ісціны” Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка, якое адбудзецца 20 сакавіка а 16-й гадзіне па адрасе:
вул. Савецкіх пагранічнікаў, 51\2
Пра Нёман можна гаварыць як пра раку – увасабленне лёсу беларускага народа, як пра раку-помнік, раку-сведку. Нёман для беларуса тое ж, што Волга для рускага, Дняпро – для ўкраінца, Вісла – для паляка. Невыпадкова раку суадносяць з усім нацыянальным, з Бацькаўшчынай. Калісьці на антычных картах Нёман меў легендарную міфалагічную назву Хронус – “Рака часу”. Ён тады ўжо лічыўся старажытнай ракой. Многія народы жылі на яго берагах: беларусы, літоўцы, немцы. Яны называлі раку па рознаму: Нямунасам, Мемелем, але на беларускіх землях захавалася толькі адна назва – Нёман. Яна нарадзілася ў мове славян, якія здаўна карысталіся ракой –адным з галоўных шляхоў зносін з суседзямі.
Нёман для гарадзенцаў – рака асаблівая. Яна цячэ не толькі ў прасторы, але і ў часе. Міжволі з’яўляецца сведкай складанай і цікавай гісторыі людзей, якія жылі і жывуць на яе берагах. Таму нядзіўна, што мы прапануем абмеркаваць наступныя пытанні:
Прырода басейна ракі Нёман
Нёман у гісторыі людзей
Вобраз ракі Нёман у музыцы, літаратуры і мастацтве

Даведкі па тэлефоне: 69-68-73

Дата

20.03.2019

Час

16:00 - 18:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: