Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 04:03
Усе мерапрыемствы

Конкурс выканаўцаў «Чытаем па-беларуску з velcom» у Гродне

30 лепшых чытальнікаў беларускай паэзіі з Гродна і Гродзенскай вобласці сустрэнуцца 25 красавіка у абласным цэнтры. Яны прайшлі ан-лайн тур рэспубліканскага конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom» і зараз выступяць перад журы і гледачамі. 5 лепшых чытачоў будуць узнагароджаны смартфонамі, а таксама запрошаны на вялікі рэспубліканскі фінал, які адбудзецца ў маі.

У склад журы рэгіянальнага фінала ўваходзяць: пісьменніца Раіса Баравікова, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, прадстаўнікі абласнога аддзела адукацыі, прадстаўнікі кампаніі velcom. Таксама чакаецца спецыяльна запрошаны госць, таямніцу каторага арганізатары не адкрываюць.

Па выніках рэгіянальных фіналаў пяцёра лепшых выканаўцаў ад кожнага рэгіёну узнагароджваюцца сучаснымі смартфонамі і атрымліваюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Мерапрыемства адбудзецца 25 красавіка па адрасе: г. Гродна, вул. Дамброўскага, 17, Гімназія № 5, пачатак, а 12:30.

«Чытаем па-беларуску з velcom» — гэта сацыяльна-адукацыйны праект, які праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Анлайн-конкурс сярод вучняў 7 і 8 класаў з усёй Беларусі праводзіўся з кастрычніка па снежань 2018 года. Мэта праекта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

На працягу 2 з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

25.04.2018

Час

12:30

Месца правядзення

Гімназія №5
Дамброўскага, 17

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: