Дадаць навіну
Панядзелак, 28 мая 2018, 14:03
Усе мерапрыемствы

Конкурс «Свае танцы»

У Міжнародны дзень танца, 29 красавіка ў «Свабоднай студыі» пройдзе свой, ужо 3-і, штогадовы танцавальны конкурс-сустрэча «СВАЕ ТАНЦЫ».

Фармат конкурсу незвычайны і цікавы!

Умовы прадугледжваюць ўдзел у трох турах.

Першы тур — гэта самапрэзентацыя. Удзельнікі павінны прыдумаць свой танцавальны нумар (да 1 хвіліны), самастойна выбраць музыку, вобраз, касцюмы.

У другім туры трэба будзе імправізаваць, рухаючыся пад музыку, якая будзе прапанавана.

Трэці тур — імправізацыя з партнёрам у пэўнай задачы. Партнёра вызначым з дапамогай лёсавання.
Удзельнікі будуць падзелены па ўзроставых групах.

Ацэнку правядзе кампетэнтнае журы.

ПАЧАТАК, а 16:00

«Свабодная студыя» вул. Маставая, 31, 3 паверх

УВАХОД для ўдзельнікаў: 2 руб. + 1 бясплатная праходка для суправаджальніка.
УВАХОД для гледачоў: 3 руб.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

29.04.2018

Час

16:00

Кошт

3.00BYR

Месца правядзення

Свабодная студыя
вул. Маставая, 31

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: