Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:18
Усе мерапрыемствы

Кніжны клуб чытае “Занатоўкі кантрабандыста”

Чарговае спатканьне кніжнага клюбу Горадні адбудзецца ўжо 18 кастрычніка. І твор, які мы будзем абмяркоўваць – “Занатоўкі кантрабандыста”.
Аўтар – Віктар Паўлавіч Сазонаў (Viktar Sazonau), гарадзенец, паходжаньнем зь вёскі Гальшаны Ашмянскага раёну. Пісьменьнік, гісторык, блёгер, праваабаронца й цудоўны чалавек, з якім вы зможаце сустрэцца падчас абмеркавання.

Тут, на вечным памежжы, толькі й мог зьявіцца літаратурны твор пра прыгоды аматараў рызыкі й фарту, якім ня ўседзець спакойна на адным мейсцы, але карціць зарабіць лёгкія ды вялікія грошы, шукаючы “дзіркі” у заканадаўстве ці ў межах дзяржаваў.

І вас, шаноўныя ўдзельнікі клюбу, сябры й проста цікаўныя да беларускае літаратуры людзі, мы шчыра запрашаем далучыцца да нас у сераду 18.10 на 18.30 у Цэнтр гарадскога жыцця

“…А ў кантрабандыста

Блакітныя вочы,
Ён працуе штоночы:
Робіць цёмную справу,
Парушаючы Права 
І Закон крымінальны,
Праз граніцу цягае
Кантрабандны тавар.

А ў кантрабандыста
Сталёвыя нэрвы,
Ён гуляе ў цемры
Ў небясьпечныя гульні.
І драпежная куля
Нецярпліва чакае,
Каб нарэшце спаткацца,
Каб напіцца крыві

Ды ў кантрабандыста
Ёсьць ад кулі замова,
Не баіцца ён змовы
І таемнае пасткі,
Не баіцца судзьдзі ён,
Не баіцца ён кратаў.
Ён з-за кратаў дахаты
Усё адно ўцячэ…”

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

18.10.2017

Час

18:30

Лэйблы

Сустрэча
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: