Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova»

7 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3) адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» ў літаратурнай кампаніі паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, эсэістаў, музыкаў, выдаўцоў ды іншых культурных герояў нашага часу.

ПРАГРАМА:

12.00-12.30 Прэзентацыя дзіцячых часопісаў “Дуду” і “Асцярожна: дзеці!” з Аляксеем Шэіным.
12.30-13.15 “Кот Шпрот і магічнае крэсла”: Ганна Янкута і Марына Шода з арыгінальнымі і перакладнымі кнігамі для дзяцей.
13.15-13.45 “Гары Потэр” па-беларуску. Дыскусія пра кнігу з удзелам перакладчыцы Алены Пятровіч і выдаўца Андрэя Янушкевіча.

14.00-14.30 Сяргей Астраўцоў з кнігай “Спадар Свабода. Жыццё і смерць Ігара Герменчука”. Мадэратар Сяргей Дубавец.
14.30-14.45 Прэзентацыя кнігі “Уводзіны ў філасофію” з яе ўкладальнікам Паўлам Баркоўскім.
14.45-15.30 Модны Купала, свойскі Анегін: якіх “сюпрызаў” чакаць ад класікаў? Размова з Ганнай Севярынец і Аляксандрам Фядутам. Мадэратарка Ганна Янкута.
15.30-16.20 Чатыры кнігі паэзіі: Валянціна Аксак “Кава ў арліным гняздзе”, Артур Камароўскі “Вада пачынае жыць”, Марыя Мартысевіч “Сарматыя”, Галіна Сіўчанка “Зоў звычаю”.

16.30-17.20 Лекцыя Сяргея Харэўскага “Зачараваныя рэвалюцыяй: лёсы мастакоў Беларусі пасля рэвалюцыяў 1917 года. Да стагодзя УНОВИС”.
17.20-17.40 “Нататкі кантрабандыста” Віктара Сазонава.
17.40-18.40 “Кантрабандысты планеты”: замежная паэзія і проза па-беларуску. З удзелам Ігара Крэбса, Марыі Пушкінай, Андрэя Хадановіча, Марыны Шоды і Ганны Янкуты. Прэзентацыя новага перакладу “Каханка Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага.

18.50-20.10 Уладзімір Караткевіч і “філасофскі камень”. Дыскусія з удзелам Уладзімера Арлова, Сяргея Дубаўца, Марыі Мартысевіч, Аляксандра Фядуты. Мадэратар Андрэй Хадановіч.
20.10-20.30 “Улюбёныя паэты Віктара Шалкевіча”: аўтарскі перформанс.
20.30 Паэтычна-музычны ДЖЭМ. Музыкі: Уладзь Лянкевіч і Эрык Арлоў-Шымкус. Аўтары: Уладзімер Арлоў, Дар’я Бялькевіч, Тацяна Нядбай, Ілля Сін, Андрэй Хадановіч ды іншыя.

АЎТОГРАФ-СЕСІІ:

13.45 Ганна Янкута, Алена Пятровіч і Гары Потэр.
14.30 Сяргей Астраўцоў.
15.30 Ганна Севярынец і Аляксандр Фядута.
16.00 Валянціна Аксак і Артур Камароўскі.
18.40 Марыя Пушкіна з Сяргеем Пясецкім, перакладчыкі “Паэтаў планеты”.
20.10 Уладзімер Арлоў.

Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.

Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, Змітра Коласа, Андрэя Янушкевіча, “Галіяфы”, “ARCHE”, часопісы “Наша гісторыя”, “Дуду” і “Асцярожна: дзеці!” ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

Сярод кніжных навінак, якія прадставяць аўтары і выдаўцы, “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль” Ганны Янкуты, “Гары Потэр і філасофскі камень” Джаан Роўлінг, новы пераклад “Каханка Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага, двухтомнік вершаў, драмаў і эсэ Збігнева Герберта, “Кава ў арліным гняздзе” Валянціны Аксак, “Вада пачынае жыць” Артура Камароўскага, выбраныя вершы Георга Гайма, Фернанду Песоа і Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага ў серыі “Паэты планеты”, “Спадар Свабода. Жыццё і смерць Ігара Герменчука” Сяргея Астраўцова і шмат чаго іншага.

“Pradmova” – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Штогод у ім прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзесяткаў разнастайных імпрэз.

Дата

07.03.2020

Час

12:00 - 21:00
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месцазнаходжанне

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Кірава, 3, (уваход з падворку)