Іншыя падзеі
«Класіка ля Ратушы з velcom | A1 » з праграмай «Штраўс на біс!»

«Класіка ля Ратушы з velcom | A1 » з праграмай «Штраўс на біс!»

Новая для горада падзея дапоўніць сёлета Дзень незалежнасці ў Гродне. 3 ліпеня ўпершыню адбудзецца канцэрт у рамках фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom | A1 ». З праграмай «Штраўс на біс!» выступіць ансамбль “Мінск-Класік”.

Фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» ужо даўно вядомы мінскай публіцы: за апошнія пяць гадоў летнія суботнія канцэрты класічнай музыкі пад адкрытым небам у гістарычным цэнтры паспелі стаць візітнай карткай сталіцы. У гэтым годзе фестываль адзначае пяцігоддзе – і выходзіць на новы ўзровень: ён упершыню пройдзе адразу ў пяці абласных гарадах.

Паслухаць гродзенскі канцэрт «Класікі каля Ратушы з velcom | A1» можна будзе цалкам бясплатна: вольны ўваход – адметная рыса ўсіх мерапрыемстваў фестывалю. Акрамя таго, телекам-аператар velcom | A1 падорыць усім, хто не патрапіў на канцэрт ці захацеў яшчэ раз перажыць яго найлепшыя моманты, магчымасць паглядзець яго ў запісе. Зрабіць гэта можна будзе пры дапамозе відэасэрвісу VOKA – на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара сувязі.

«Класіка ля Ратушы з velcom | A1 » з праграмай «Штраўс на біс!»

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: