Дадаць навіну
Аўторак, 23 студзеня 2018, 15:53
Усе мерапрыемствы

Кіно з «Амерыканкай»: бясплатныя кінапаказы ў Гродне

Будзем глядзець «Крымінальнае чытво», «Байцоўскі клуб» і «Палёт над гняздом зязюлі» па-беларуску.

У межах краўфандынг-кампаніі «Лета з «Амерыканкай», пройдуць тры кінапаказы паводле кніг з новай кніжнай серыі, сродкі на якую перакладчыкі збіраюць на платформе «Улей».
Чытаць сусветную класіку на мове арыгіналаў? Крута. Чытаць сусветную класіку на роднай мове? Магчыма!
Гродна далучаецца.

Сустракаемся ў жніўні па аўторках ў прасторы «Цудоўні «(вул. В. Траецкая, 14). Уваход вольны, п’ем гарбату, бярыце печыўкі. Можна застацца на абмеркаванне.

Першы сеанс:

1 жніўня, 19:30 — «Крымінальнае чытво», 1994 г. Фільм Квентына Тарантына

Агучана па-беларуску

Баксёр Бутч падманвае на грошы гангстэра Марсэласа Ўоласа. Каб забіць Бутча, той пасылае двух бандытаў. Яны ўвязваюцца ў прыгоды. У выніку адзін загінае, а другі вырашае завязаць з крыміналам.

«Крымінальнае чытво» сімвалічна прадстаўляе раман «Чытво» Чарлза Букоўскага. Кніга і фільм з’явіліся ў адным годзе і ствараліся падобна. Тарантына і Букоўскі натхняліся амерыканскімі бульварнымі дэтэктывамі.

Беларускі дубляж 2008 году, зроблены ініцыятывай «Беларускі гальфстрым», ужо стаўся легендарным. Ролі агучылі Лявон і Ганна Вольскія, Аляксандар Памідораў, Піт Паўлаў, Ігар Варашкевіч, Юры Жыгамонт, ды іншыя.

Фільм доўжыцца 154 хвіліны

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

01.08.2017

Час

19:30

Месца правядзення

Крама Ц
вул. Вялікая Траецкая, 14

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: